Замак у Быхаве. Адзін з самых моцных абарочных замкаў Вялікага княства Літоўскага і турма для генерала Карнілава.

Замак у Быхаве пачаў будаваць у 1590 годзе Вялікі гетман Літоўскі Ян Караль Хадкевіч, а скончыў будаўніцтва ўжо ў 161 годзе Леў Сапега. Замак быў адным з самых магутных і непрыступных на Беларусі.
Замак у Быхаве быў цалкам перабудаваны ў другой палове 17-18 стагоддзях. Замак набыў рысы барока і фрагменты, уласцівыя архітэктуры рэнесансу (аркадная галерэя галоўнага корпуса).
Палацава-замкавы ансамбль уключаў у сябе арыентаваны на Днепр двухпавярховы палац з вежай з гадзінамі і групы дапаможных будынкаў. Па перыметры замкавага двара размяшчаліся казармы з васьміграннымі вуглавымі вежамі. У выніку, усе будынкі ўтваралі замкнёны комплекс няправільнай чатырохкутнай формы.
Замак таксама набыў вядомасць дзякуючы гісторыі з генералам Карнілавым пад час рэвалюцыйных падзей у Расіі ў 1917 годзе. Карнілаў спрабаваў з дапамогаю войскаў усталяваць у Расіі дыктатуры, але яго намеры праваліліся і сам ён аказаўся ў турме в Быхаўскім замку. Неўзабаве пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ён здолеў збегчы з турмы з вернымі яму асабістамі атрадамі.