Возера Бяздоннае ля в. Клепачы

Паводле мясцовага паданьня, у даўнія часы на мейсцы возера была вёска. Аднойчы завітаў сюды Бог у абліччы старога жабрака і папрасіў кавалак хлеба. Толькі адна жанчына зьлітавалася над ім, дала яму бохан у дарогу. Вырашыў Бог пакараць людзей за сквапнасьць, а жанчыну папярэдзіў, каб ішла з вёскі і не азіралася. Але яна не вытрымала і на пагорку за вёскай азірнулася — за сьпінай раскінулася вялікае возера. А жанчына пераўтварылася на камень, падобны на жаночую фігуру з доўгай касой.

cms-image-000063314 (1)

Згадваецца ў рамане У.Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”

За 20 м на поўдзень ад возера знаходзіцца каменны могільнік канца XIV — пач. XVI ст. На пляцоўцы памерам 200х50 м больш за 100 магіл. Такія могільнікі характэрныя, найперш, для Гарадзеншчыны.

Гісторыю даслаў Кубракоў Аляксей