Цар-дуб якому каля 850 гадоў расце непадалёк ад Брэста

Самае старое дрэва Беларусі – Цар-дуб расце за тры кіламетры на ўсход ад вёскі Старое Раматава (Маларыцкі раён). Яго ўзрост ацэньваецца больш за 850 гадоў (родам з XIII стагоддзя!). Вышыня складае 46 метраў, а дыяметр дасягае больш за два метры.
Сам Цар-дуб лічыцца помнікам прыроды з рэспубліканскага значэння з 1963 года.
У гэтым годзе вясною навукоўцам з Гомелю ўдалося кланіраваць самае старое дрэва краіны. Навукоўцы спадзяюцца, што ім ўдасца высадзіць новыя-старыя дрэвы ў землю.