“Святая гара”. Найвышэйшая кропка Беларусі гара Дзржынская

Гара Дзяржынская – найвышэйшая кропка Беларусі.
Вышыня вяршыні гары – 345 метраў над узроўнем мора. Знаходзіцца ў межах Мінскага ўзвышша ў 30 кіламетрах на захад ад Мінска, непадалёк ад Дзяржынска, у вёсцы Скірмантава.
Раней звалася «Святая гара», але ў 1958 годзе была перайменаваная ў “Дзяржынскую”.
Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што насамрэч вышэйшая кропка знаходзіцца не там дзе стаіць мемарыяльны знак, а на 1 км на поўнач побач з часткай проціпаветранай абароны.
Таксама каля гары знаходзяцца вытокі ракі Пціч.