Швэдзкая гара ў Ваўкавыску

  Гарадзішча «Шведская гара» ў Ваўкавыску — найменне абарончага гарадскога комплексу, які ўзьнік яшчэ у X стагоддзі. Гэта самая высокая кропка з тых, што атачаюць Ваукавыск. Мае немалыя памеры, а яе падножжа ўяўляе форму круга. Пляцоўку абкружае грандыёзны вал, у якім маецца спецыяльны ўезд. Дадаткова гара была ўмацавана сценамі з дрэва.

  Існуе колькі легендаў пра паходжаньне назвы. І усе яны так ці йнакш зьвязаныя з войскамі Швэцыі.

  Першая кажа, што доўгі час на Ваўкавыс вялі наступ швэдзкія войскі. Простых жаўнераў, якія загінулі ў  баях, паплечнікі хавалі ў вялікай брацкай магіле, а па-над ёй насыпалі высокую гару – адсюль і назва.

  Паводле другой пад гарою пахаваны швэдзкі военачальнік. Трэцяя ж кажа, што назва гары пайшла ад швэдзкага штабу, які разьмясьціўся там.

  Адсюль пайшоў старажытны Ваўкавыск. Дзяцінец мог размяшчацца толькі на Шведскай гары. Паступова, па меры свайго росту, горад быў пашыраны на суседняе ўзвышша Замчышча. Гарадскі пасад, дзе сялілася галоўным чынам рамеснае і гандлёвае насельніцтва, быў размешчаны ў мясцовасці, якая прылягае да падножжа Шведскай гары з паўночнага, усходняга і паўднёвага бакоў. Таксама быў заселены Муравельнік, але далёка не гэтак густа як Шведская гара і Замчышча.

Гісторыю даслаў Кубракоў Аляксей