Помнік Мюнхгаўзэну ў Глыбокім. Жыхары горада вераць, што тут быў той самы Мюнхгаўзен.

20 траўня 2014 года, напярэдадні святкавання 600-годдзя горада, у Глыбокім усталявалі помнік барону Мюнхгаўзену работы мясцовых майстроў.
Аказалася, што Фердынанд і Вільгельміна фон Мюнхгаўзен пахаваныя ў Глыбокім на могілках Копцеўка. Сюды вядзе вуліца Горкага – прамая дарога ад цэнтральнай плошчы 17 верасня. Ля ўваходу на могілкі і ўсталявалі помнік легендарнаму казачніку.
Але сапраўдны Мюнхгаўзен з 1752 года да самай смерці жыў у Боденвердеры, размаўляючы па перавазе з суседзямі, якім распавядаў гісторыі пра свае прыгоды ў Расіі.