Палац у мястэчке Жалудок. Неабарочны палац князёў Святаполк-Чацвярцінскіх стаў знакамітым пасля здымак першага айчыннага фільма ў жанры хорар – “Масакра”.

Палац князёў Святаполк-Чацвярцінскіх знаходзіцца пад Шчучынам каля мястэчка Жалудок. Для будаўніцтва ў 1908 годе быў абраны праект ў стылі неабарока які стварыў італьянскі архітэктар Марконі.
У свой час у будынку месціліся супрацоўнікі КДБ і афіцэры вайсковай часткі проціпаветранай абароны. Зараз палац знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і адчынены для наведвальнікаў кожны дзень, з 10 да 17 гадзін.
Палац стаў вельмі папулярным пасля таго, як Андрэй Кудзіненка зняў там фільм “Масакра”. Неўзабаве палац з’явіўся і ў кароткаметражцы “Дом” Арцёма Лобача, а таксама ў адным з кліпаў Алены Ланской.