Крэўскі замак. У Смаргонскім районе знаходзіцца замак, дзе была падпісана Крэўская ўнія, якая дала пачатак союзу Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, і зрабіла Ягайлу польскім каралём.

Крэўскі замак быў пабудаваны па загадзе Вялікага князя Літоўскага Альгерда ў першай палове 14 стагоддзя. Абарончыя муры замка мелі таўшчыню каля 2,5 м і вышыню да 12 м. Сцены зроблены з валуноў (ніжняя частка) і цэглы (верхняя частка). Па саміх сценах ішла драўляная галерэя. На сённяшні момант на адной са сценаў замка ўсталявана кансервацыйнае драўлянае пакрыццё, якое дазваляе ацаніць выгляд ранейшай галерэі.
Ягайла зрабіў замак у Крэвы сваёй рэзідэнцыяй і пад час барацьбы за ўладу спачатку загадаў задушыць у яго сценах свайго дзядзьку князя Кейстута, а потым трымаў у турме і будучага Вялікага князя Літоўскага Вітаўта свайго стрыечнага брата. Па лягендзе Вітаўту ўдалося ўцячы з пад варты, калі ён пераапрануўся ў вопратку служанкі.
Крэва, аднак, перадусім вядома як месца заключэньня 14 жніўня 1385 году ўніі, якая злучыла саюзам на 500 гадоў Вялікае княства Літоўскае і Польшчу. Вялікі князь Ягайла атрымаў руку польскай каралевы Ядвігі і як яе муж павінен быў стаць каралём польскім.