Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Межырэч (Міжэрычы)
Пабудаваны напачатку ХХ ст. у неагатычным стылі.
Сама вёска вядомая з другой паловы XV ст. За сваю гісторыю была як прыватнаўласьніцкім мястэчкам (Нацовічы, Клочкі, Дольскія), гэтак і ўладаньнем вялікакняскім.
У складзе Расейскай імпэрыі была цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету, а за часамі ІІ Рэчы Паспалітай – цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.
Да нашага часу захаваліся:
- Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (1906—1912)
- Царква Сьвятой Ганны (1903—1904)
- Гаспадарчы будынак
- Сядзіба Мештавічы
- Хрысьціянскія могілкі з брамай
Гicторыю даслаў Кубракоў Алякей