Каменны крыж у Тураве. Святы каменны крыж, што расце наўпрост з пад зямлі ў Гомельскай вобласці.

Тураў у параўнанні з іншымі гарадамі Гомельскай вобласці нязначны па памерах, але мае старадаўнюю больш чым тысячагадовую гісторыю. Апошнім часам гэты палесскі гарадок прываблівае турыстаў і паломнікаў сваімі каменнымі крыжамі.
Існуе лягенда, што каменныя крыжы прыплылі ў Тураў па Прыпяці і вада ў рэчцы ад іх зрабілася колеру крыві. Крыжоў было дванаццаць і я ны стаялі на беразе ракі, дзе іх вылавілі. З прыходам савецкай улады крыжы былі зрынуты: частка была патоплена ў Прыпяці, а некаторыя проста зніклі.
Мясцовыя жыхары расказваюць, што праз некаторы час два крыжы ўсплылі ў рэчцы іх вылавілі і занеслі ў царкву Ўсіх святых у Тураве. Потым рыбак знайшоў яшчэ адзін крыж на беразе ракі, але пабаяўшыся савецкай улады аднёс на могілкі і закапаў.
Менавіта гэты крыж зараз і расце на Барасыглебскіх могілках у Тураве да якого едуць пакланіцца веруючыя. Паломнікі лічаць, што крыжы вылечваюць цяжкія захворванні.