Доўск вёска назву якой прыдумала Екацярына ІІ. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Екацярына ІІ наведала ўсходнюю частку Беларусі. Гiсторыю даслаў Stanislau Androsik.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай землі ўсходняй Беларусі разам з маленькай вёскай Доўск адышлі да Расійскай Імперыі. Мясцовыя жыхары расказваюць, што ў гэты час наведаць новыя зямельныя ўладанні вырашыла Екацярына ІІ.
Па дарозе на адной з паштовых станцый двор імператрыцы напаткалі дрэнныя навіны: у адной з улюбёных фрэйлін Екацярыны ІІ памер муж. Быццам бы пасля гэтага яна вырашыла назваць паштовую станцыю Удоўск. З цягам часу адна літара згубілася і застаўся проста Доўск.
Таксама менавіта ў Доўску 4 ліпеня 1941 года быў арыштаваны генерал Паўлаў, які камандаваў Заходнім фронтам, і пазней расстраляны.
Зараз у Доўску захаваўся помнік архітэктуры другой паловы 19 стагоддзя – Свята-Пакроўская царква 1863-1864 гадоў пабудовы.

Аўтар: Андросік Станіслаў