“Чорны замак Альшанскі”. Замак са сваімі легендамі, які знаходзіцца ў вёсцы Гальшаны натхніў Уладзіміра Караткевіча на напісанне цэлага раману.

Замак у Гальшанах з’яўляецца помнікам палацава-паркавай архітэктуры першай паловы XVII стагоддзя, правобраз замка з знакамітага твора класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”.
Замак быў пабудаваны ў якасці рэзідэнцыі падканцлера Вялікага княства Літоўскага Паўла Стэфана Сапегі – стрыечнага брата аўтара знакамітага Статута 1588 г. Льва Сапегі. Павел Стэфан не пакінуў спадчыннікаў, а таму, застаўшыся без гаспадара, замак стаў прыходзіць да заняпаду.
На жаль, лёс аднаго з найпрыгажэйшых замкаў Беларусі быў нядоўгім. Пасля ўдзелу Сапегаў у паўстанні 1863 году, расійскія ўлады забралі усю іхнюю маёмасць на карысць дзяржавы. Сапегі былі вымушаныя эміграваць у Францыю, а Гальшаны перадалі расейскаму памешчыку Гарбанёву, які ў 1880 годзе стаў узрываць вежы і гандляваць замкавай цэглай.