26 тысяч год гісторыі Беларусі ў адным месцы. У вёсцы Юравічы знаходзіцца стаянка першабытнага чалавека якой больш за 26 тысяч год. Гiсторыю даслаў Stanislau Androsik.

Па археалагічных дадзеных чалавек пасяліўся на месцы сучасных Юравіч каля 26 тысяч гадоў да н.э. Пра гэта сведчыць самая старажытная на тэрыторыі Беларусі стаянка першабытнага чалавека, выяўленая навукоўцамі ў 1929 годзе на высокім беразе Прыпяці.
Паселішча праіснавала некалькі тысячагоддзяў, пакуль ледавік не прымусіў людзей сысці, але яны вярнуліся як толькі ледавік адступіў. Падчас раскопак археолагі выявілі на юравіцкай стаянцы жытло авальнай формы даўжынёй 4-6 метраў. Каркасы для гэтых “дамоў” будавалі з доўгіх костак, накрытых шкурай, а іх ніжняя частка ўмацоўвалася чарапамі жывёл, камянямі, вялікімі косткамі, ўкапанымі ў зямлю.
У Юравічах былі знойдзеныя косткі мамантаў, першабытнага быка, дзікага каня, а таксама каменныя прылады працы.